Сёння ўначы беларусы маглі назіраць поўнае зацьменне Месяца, якое стала самым працяглым у 21-м стагоддзі — поўная фаза доўжылася 1 гадзіну 43 хвіліны. Нягледзячы на тое, што ўвечары амаль па ўсёй краіне ішлі дажджы і грымелі навальніцы, бліжэй да ночы ў большасці рэгіёнаў хмары разышліся і нізка-нізка над гарызонтам з’явіўся карычневаты дыск закрытага зямным ценем Месяца. А ніжэй яго ззяў ярка-аранжавы Марс, які, нагадаем, у гэтую ноч падышоў максімальна блізка да Зямлі за апошнія 15 год.
Цікава, што ў момант поўнай фазы зацьмення яркасць Месяца моцна аслабела, і з’явілася магчымасць убачыць россыпы зорак і нават Млечны Шлях, хаця звычайна поўны Месяц моцна перашкаджае такім назіранням.
Як выглядала гэтая рэдкая з’ява ля руінаў Свята-Траецкай (Белай) царквы на возеры Чарэйскае. Усе ўжо запосцілі зацьменне? Я таксама хачу). Вось мая справаздача з гэтай ночы: https://nn.by/?c=ar&i=213372
Прагноз, канешне, падвёў крыху - паехаў у месца, дзе карты WRF паказвалі найбольш спрыяльныя ўмовы. І акурат на пачатку зацьмення ўлез у навальніцу). Але пашанцавала, што хмары хутка разышліся, і пачатак поўнай фазы я ўсё ж заспеў.